Пытанне пра пераклады Карану і хадысаў (вопрос №11077)
Добры дзень! Мір вам!Апошнім часам цікаўлюся Рэлігіяю Прарока (няхай дабраславіць Яго Аллах і вітае). Ці існуе пераклад Сьвятога Карану і Сьвятых Хадысаў на беларускаю мову? Альбо можа яшчэ якую-небудзь літаратуру вы маглі б параіць на беларускай мове?У інтэрнэце знайшоў шмат, але на расейскай.Загадзя дзякую!
Добры дзень! І вам таксама мір!
Зараз ужо існуе перакдад Карану на беларускую мову Аляксея Ісмаіла Крыўцова. Але, на жаль, ён яшчэ не надрукаваны.
У Духоўным упраўленні мусульман у Рэспубліцы Беларусь таксама ідзе праца над перакладам Карану. Але аля яшчэ далекая за заканчэння. Мы можам даць вам пазнаёміцца з вынікамі най працы.
Пакладаецца тэкст Карану і ў Мусульманскім рэлігійным аб’яднанні ў Рэспубліцы Беларусь.
А на конт перакладу хадісаў, дык пра гэта нам наогул нічога не вядома.
Няхай Усявышні Аллаг дапаможа вам у знаёмстве з Ісламам.