Іслам як складнік беларускай ідэнтычнасці

Дыскусія на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

7 красавіка 2019 года адбылася дыскусія Беларускага Калегіуму на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» на тэму «Да 700-годдзя Ісламу на Беларусі. Мусульманства як складнік беларускай ідэнтычнасці».

У дыскусіі прынялі ўдзел: Ірына Сынкова, кандыдат філасофскіх навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; Разалія Александровіч, магістр філалогіі, даследчыца гісторыіі і культуры беларускіх татараў і аўтар шматлікіх артыкулаў па гэтай тэматыцы; Алі Варановіч, муфтый Духоўнага ўпраўлення мусульман у Рэспубліцы Беларусь, Зарына Канапацкая, кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка; Міхаіл Тарэлка, кандыдат філалагічных навук, Нацыянальная акадэмія навук, Дзмітрый Радкевіч, імам Мінскай саборнай мячэці. Вядучай выступіла доктар багаслоўя Ірына Дубянецкая.

Дыскусія разгарнулася вакол славутай гісторыі беларускіх татар, выказваліся думкі, што інтэграцыя татар у беларускім грамадстве можа быць прыкладам для рашэння актуальных праблем, якія паўсталі перад Еўропай. Іслам стаў часткай беларускай ідэнтычнасці, арабская графіка, якой пісалі беларускія татары, стала адной з формаў перадачы на пісьме беларускай мовы. Муфтый Алі Варановіч звярнуў увагу на праблемы цяперашняй асіміляцыі татар, зніжэнне колькасці народа, якое мы назіраем у апошні час. Таксама муфтый прадставіў новую кнігу Адама Крыніцкага «Татары Беларуси. Взгляд в прошлое». Міхаіл Тарэлка цікава паведаміў аб сваіх даследаваннях татарскіх кітабаў.

Падобныя мерапрыемствы маюць вялікае значэнне ў папулярызацыі татарскай гісторыі і расказваюць аб векавым удзеле татар у беларускай культуры, аб тым, што здаўна мусульмане былі часткай беларускага грамадства.

Помоги нам - чтобы мы помогли тебе
Помочь