Круглы стол «Беларуская мова ў кітабах»
16 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся круглы стол «Беларуская мова ў кітабах»
Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, абвешчанае ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Сумесна з філіялам «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная науковая бібліятэка НАН Беларусі падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы.
16 лютага ў 14.30 адбыўся круглы стол «Беларуская мова ў кітабах», які суправаджала выстава «Беларуская мова арабскім пісьмом». Экспазіцыю складаюць рукапісы татараў Беларусі з фондаў бібліятэкі і даследаванні па гэтай тэме.
Пад час правядзення круглага стала прагучалі цікавыя даклады Міхаіла Тарэлкі, Ірыны Сынковай, Дзмітрыя Радкевіча і Разаліі Александровіч.
У мерапрыенствах круглага стала ўдзельнічалі муфтый Духоўнага ўпраўлення мусульман у Рэспубліцы Беларусь Алі Варановіч і імам-хатыб Бекір Мурзіч. Муфтый Алі Варановіч выступіў с паведамленнем аб працы над перакладам Кур’ана, якая вядзецца ў муфтыяце.