вопросы
2178
новости
2416
статьи
200
видео
45
объявления
30
события
4
islam.by в социальных сетях
ВКонтакте | Instagram | YouTube
Основы Ислама
Как принять Ислам?
Заблуждения и интернет
Отношение Ислама к «светским» знаниям и науке
История и современность Ислама в Беларуси
Никях
Семья
Покаяние

Адбылася прэзентацыя кнігі Міхаіла Тарэлка "Тафсіры, Кітабы і Хамаілы"

З прыватных кнігазбораў Беларусі

У чацвер, 3 верасня 2020 года, адбылася презентацыя каталога беларускага кітабіста Міхаіла Уладзіміравіча Тарэлка "Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі".

Мерапрыемства прайшло ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі. Былі прадстаўнікі навуковых колаў, студэнты ВНУ, а таксама прадстаўнікі абодвух муфціятаў.

Цікавы расказ (аповяд) аўтара аб рукапісах і іх перапісчыках плаўна перацёк у разгавор аб захаванні культуры беларускіх татараў і араба-графічнай традыцыі ў культуры Беларусі. У каталогу апісаны 28 рукапісаў, усяго ж іх захоўваецца ў мясцовых мусульман звыш двухсот. Да кнігі прыкладаецца дыск с тэкстамі рукапісаў.

Ад імя Духоўнага ўпраўлення (кіравання) мусульман у Рэспубліцы Беларусь прысутнічаў імам-хатыб Бекір Мурзіч. Муфціят удзячны за вялікі ўклад Міхаіла Уладзіміравіча і яго жонкі Ірыны Сынковай у справу захавання рукапіснай спадчыны беларускіх татараў, а таксама выказаў надзею на далейшае развіццё супрацоўніцтва паміж навуковымі коламі і мусульманскай супольнасцю нашай краіны.

Мерапрыемства стала першым пасля доўгага перапынку на пандэмію і летнія адпачынкі, ды і тэмы, узнятыя ў ходзе прэзентацыі зацікавілі шматлікіх даследчыкаў. Таму чакаецца аднаўленне заняткаў па чытанні кітабаў у Нацыанальнай бібліятэцы і іншыя мерапрыемствы па адраджэнні ісламскай культуры ў Беларусі. Просім у Аллаhа садзейнічання і падтрымкі ў гэтай годнай справе.



04.09.2020
статьи
200
новости
2416
хамаилы
1
китабы
2
тафсиры
1
книга
19
презентация
20
Загрузка...