вопросы
2211
новости
2522
статьи
200
видео
50
объявления
30
события
4
islam.by в социальных сетях
ВКонтакте | Instagram | YouTube
Основы Ислама
Как принять Ислам?
Заблуждения и интернет
Отношение Ислама к «светским» знаниям и науке
История и современность Ислама в Беларуси
Никях
Семья
Покаяние

Адбылася прэзентацыя кнігі Міхаіла Тарэлкі "Тафсіры, Кітабы і Хамаілы"

З прыватных кнігазбораў Беларусі

У чацвер, 3 верасня 2020 года, адбылася прэзентацыя каталога беларускага кітабіста Міхаіла Уладзіміравіча Тарэлкі "Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі".

Мерапрыемства прайшло ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі. Прысутнічалі прадстаўнікі навуковых колаў, студэнты ВНУ, а таксама імамы абодвух муфціятаў.

Цікавы расказ аўтара аб рукапісах і іх перапісчыках плаўна перацёк у размову аб захаванні культуры беларускіх татараў і араба-графічнай традыцыі ў культуры Беларусі. У каталогу апісаны 28 рукапісаў, усяго ж іх захоўваецца ў мясцовых мусульман звыш двухсот. Да кнігі прыкладаецца дыск з тэкстамі рукапісаў.

Ад імя Духоўнага ўпраўлення мусульман у Рэспубліцы Беларусь прысутнічаў імам-хатыб Бекір Мурзіч. Муфціят удзячны за вялікі ўклад Міхаіла Уладзіміравіча і яго жонкі Ірыны Сынковай у справу захавання рукапіснай спадчыны беларускіх татараў, а таксама выказаў надзею на далейшае развіццё супрацоўніцтва паміж навуковымі коламі і мусульманскай супольнасцю нашай краіны.

Мерапрыемства стала першым пасля доўгага перапынку на пандэмію і летнія адпачынкі, ды і тэмы, узнятыя ў ходзе прэзентацыі зацікавілі шматлікіх даследчыкаў. Таму чакаецца аднаўленне заняткаў па чытанні кітабаў у Нацыанальнай бібліятэцы і іншыя мерапрыемствы па адраджэнні ісламскай культуры ў Беларусі. Просім у Аллага садзейнічання і падтрымкі ў гэтай годнай справе.



04.09.2020
презентация
21
книга
20
тафсиры
1
китабы
2
хамаилы
1
новости
2522
статьи
200
Загрузка...